прадстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

1. гл. прадставіць.

2. Дзейнічаць па чыім-н. даручэнні, быць чыім-н. прадстаўніком.

П. інтарэсы працоўных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадстаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прадстаўля́ю прадстаўля́ем
2-я ас. прадстаўля́еш прадстаўля́еце
3-я ас. прадстаўля́е прадстаўля́юць
Прошлы час
м. прадстаўля́ў прадстаўля́лі
ж. прадстаўля́ла
н. прадстаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. прадстаўля́й прадстаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прадстаўля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадстаўля́ць несов.

1. (к награде, ордену) представля́ть;

2. (доставлять, подавать) представля́ть; см. прадста́віць 2;

3. (при знакомстве) представля́ть, называ́ть;

4. (быть представителем) представля́ть;

п. інтарэ́сы мас — представля́ть интере́сы масс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Незак. да прадставіць.

2. Быць чыім‑н. прадстаўніком, ажыццяўляць якія‑н. паўнамоцтвы. [Шарупіч:] — І добра зрабілі, што пакінулі, бо цяпер ты не толькі ты, а і партыю прадстаўляеш. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што, каму. Даставіць, паказаць, прад’явіць.

П. дакументы. П. доказы.

2. каго (што) і каму. Пазнаёміць з кім-н.

П. новага выкладчыка педагагічнаму савету.

3. каго (што) і да чаго. Прызнаўшы дастойным чаго-н., хадайнічаць аб чым-н. (аб павышэнні, узнагародзе і пад.).

П. да ўзнагароды.

|| незак. прадстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прадстаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпрэзентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Прадставіць (прадстаўляць), выявіць (выяўляць), паказаць (паказваць).

|| наз. рэпрэзента́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпрэзентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Кніжн. Прадстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прадставіцца.

2. Зал. да прадстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт (у 1 знач.), звярнуцца (звяртацца) з рапартам да каго-н.

Р. аб выкананні плана.

|| зак. таксама адрапартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мініяцюрызава́ць

‘прадставіць (прадстаўляць) што-небудзь у мініяцюры’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мініяцюрызу́ю мініяцюрызу́ем
2-я ас. мініяцюрызу́еш мініяцюрызу́еце
3-я ас. мініяцюрызу́е мініяцюрызу́юць
Прошлы час
м. мініяцюрызава́ў мініяцюрызава́лі
ж. мініяцюрызава́ла
н. мініяцюрызава́ла
Загадны лад
2-я ас. мініяцюрызу́й мініяцюрызу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мініяцюрызу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)