прадстаўля́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прадстаўля́юся |
прадстаўля́емся |
| 2-я ас. |
прадстаўля́ешся |
прадстаўля́ецеся |
| 3-я ас. |
прадстаўля́ецца |
прадстаўля́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
прадстаўля́ўся |
прадстаўля́ліся |
| ж. |
прадстаўля́лася |
| н. |
прадстаўля́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прадстаўля́йся |
прадстаўля́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
прадстаўля́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прадстаўля́цца несов.
1. (при знакомстве) представля́ться, называ́ться;
2. страд. представля́ться; называ́ться; см. прадстаўля́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прадстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прадставіцца.
2. Зал. да прадстаўляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадста́віцца, -та́ўлюся, -та́вішся, -та́віцца; зак.
1. каму і без дап. Назваць сябе, знаёмячыся з кім-н.
П. прысутным.
2. Уявіцца, паказацца.
Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, надарыцца.
Прадставіўся зручны выпадак.
|| незак. прадстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. прадстаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Малідава́цца 1 ’адзначацца’ (смарг., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 24), з ням. sich melden ’прадстаўляцца’, melden ’паведамляць, дакладваць’. Відаць, хутчэй з польск. meldować się ’адзначацца’.
Малідавацца 2 ’мучыцца, перажываць цяжкасці’ (лід., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, узыходзіць да ням. разм. malade ’хворы’, якое з франц. malade ’тс’, maladie ’хвароба’, ’страсць, манія’, maladif ’хворы, нягеглы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прадстаўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.
2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.
3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
представля́ться несов.
1. (называть себя при знакомстве) рэкамендава́цца, знаёміцца, прадстаўля́цца;
2. (представать в воображении) прадстаўля́цца, уяўля́цца; (казаться) здава́цца; (слышаться) чу́цца;
и́здали всё представля́ется ме́ньшим здалёк усё здае́цца (уяўля́ецца) ме́ншым;
э́то вам то́лько представля́ется гэ́та вам то́лькі здае́цца; (слышится) чу́ецца;
3. (представать, являться) паўстава́ць (перад кім, чым); з’яўля́цца, паяўля́цца (перад кім, перад чым); (показываться) пака́звацца;
де́ло представля́ется в тако́м ви́де спра́ва паўстае́ ў такі́м вы́глядзе;
4. (притворяться) разг. прыкі́двацца, стро́іць з сябе́ (каго, што);
представля́ться глухи́м прыкі́двацца глухі́м, стро́іць з сябе́ глухо́га;
5. (возникать, случаться) трапля́цца; быць;
представля́ется возмо́жность трапля́ецца (ёсць) магчы́масць;
6. страд. падава́цца; прыво́дзіцца; прадстаўля́цца; прад’яўля́цца; дастаўля́цца; ста́віцца; знаёміцца, рэкамендава́цца, малява́цца; пака́звацца, выво́дзіцца; см. представля́ть 1—5, 8.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)