прадстаўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадстаўле́нне прадстаўле́нні
Р. прадстаўле́ння прадстаўле́нняў
Д. прадстаўле́нню прадстаўле́нням
В. прадстаўле́нне прадстаўле́нні
Т. прадстаўле́ннем прадстаўле́ннямі
М. прадстаўле́нні прадстаўле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадстаўле́нне, -я, н.

1. гл. прадставіцца, прадставіць.

2. мн. -і, -яў. Пісьмовая заява з прапановай аб чым-н. (афіц.).

П. аб пераводзе на новую пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадстаўле́нне ср., в разн. знач. представле́ние;

п. да ўзнагаро́ды — представле́ние к награ́де;

п. аб пераво́дзе на но́вую паса́ду — представле́ние о перево́де на но́вую до́лжность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадстаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.

2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.

3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадста́віцца, -та́ўлюся, -та́вішся, -та́віцца; зак.

1. каму і без дап. Назваць сябе, знаёмячыся з кім-н.

П. прысутным.

2. Уявіцца, паказацца.

Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, надарыцца.

Прадставіўся зручны выпадак.

|| незак. прадстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. прадстаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што, каму. Даставіць, паказаць, прад’явіць.

П. дакументы. П. доказы.

2. каго (што) і каму. Пазнаёміць з кім-н.

П. новага выкладчыка педагагічнаму савету.

3. каго (што) і да чаго. Прызнаўшы дастойным чаго-н., хадайнічаць аб чым-н. (аб павышэнні, узнагародзе і пад.).

П. да ўзнагароды.

|| незак. прадстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прадстаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала́-прадстаўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гала́-прадстаўле́нне гала́-прадстаўле́нні
Р. гала́-прадстаўле́ння гала́-прадстаўле́нняў
Д. гала́-прадстаўле́нню гала́-прадстаўле́нням
В. гала́-прадстаўле́нне гала́-прадстаўле́нні
Т. гала́-прадстаўле́ннем гала́-прадстаўле́ннямі
М. гала́-прадстаўле́нні гала́-прадстаўле́ннях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэвю́, нескл., н.

Тэатральны агляд — прадстаўленне з паасобных сцэн, эпізодаў і нумароў.

Музычнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, святочны, урачысты, напр.: гала-канцэрт, гала-прадстаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)