прадра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак.

Шкарпэткі прадраліся.

2. Прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што-н.

П. праз гушчар.

|| незак. прадзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадра́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадзяру́ся прадзяро́мся
2-я ас. прадзярэ́шся прадзераце́ся
3-я ас. прадзярэ́цца прадзяру́цца
Прошлы час
м. прадра́ўся прадра́ліся
ж. прадра́лася
н. прадра́лася
Загадны лад
2-я ас. прадзяры́ся прадзяры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прадра́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадра́цца сов.

1. прорва́ться, продра́ться;

2. (пробиться сквозь что-л.) продра́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; зак.

1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак. Шкарпэткі, звязаныя бабай з воўны, за зіму прадраліся, і голымі пальцамі ног .. адчуваюцца цвікі. Паўлаў.

2. Прайсці, прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што‑н. Хутчэй бы дабегчы да ракі, прадрацца скрозь лазняк. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзіра́цца гл. прадрацца, прадзерціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзе́рціся сов., см. прадра́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продыря́виться прадзіра́віцца; прадра́цца, прадзе́рціся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадзе́рціся, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дзёрся, -дзе́рлася; -дзяры́ся; зак.

Тое, што і прадрацца.

|| незак. прадзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., пратрэ́цца; працёрся, -це́рлася; зак.

Прадрацца ад трэння.

Локці рукавоў працерліся.

|| незак. праціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашму́ляцца, ‑яецца; зак.

Разм. Прадзіравіцца, прадрацца шмуляючыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)