прадо́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Бяздонне, прорва.

П. ў гарах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадо́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадо́нне прадо́нні
Р. прадо́ння прадо́нняў
Д. прадо́нню прадо́нням
В. прадо́нне прадо́нні
Т. прадо́ннем прадо́ннямі
М. прадо́нні прадо́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадо́нне ср. бе́здна ж., про́пасть ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадо́нне, ‑я, н.

Бездань, бяздонне; прорва. Па крутых спадах імчыць ледніковы паток. Ён шуміць у вузкіх горных праходах,.. з грымотным гулам падае з абрываў у прадонні. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадонне ’бездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ. pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmė ’бездань, прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

незада́члівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, якога праследуюць няўдачы; няўдачлівы, нешчаслівы. Незадачлівы камерсант. □ У запісцы значылася: «Усё абрыдла.. У маёй смерці нікога не вінавачу. Прымі ж, родны Дняпро, у сваё прадонне незадачлівага твайго сына». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апраме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, як у пекле; пякельны. // перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь. Карпаў. Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань. Сачанка.

2. у знач. наз. апраме́тная, ‑ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здна ж.

1. бе́здань, -ні ж., бяздо́нне, -ння ср., прадо́нне, -ння ср., про́рва, -вы ж.;

2. (множество) разг. про́цьма, -мы ж., бе́зліч, -чы ж.;

бе́здна прему́дрости шутл. бе́здань праму́драсці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradloпрадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)