прадмо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Уводны артыкул да якога-н. твора.

П. да манаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадмо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прадмо́ва прадмо́вы
Р. прадмо́вы прадмо́ў
Д. прадмо́ве прадмо́вам
В. прадмо́ву прадмо́вы
Т. прадмо́вай
прадмо́ваю
прадмо́вамі
М. прадмо́ве прадмо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прадмо́ва ж. предисло́вие ср., вступле́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадмо́ва, ‑ы, ж.

1. Уступ з папярэднімі заўвагамі аўтара (рэдактара, выдавецтва) да твора, кнігі. У якасці прадмовы да кнігі «На этапах» быў змешчан усхваляваны артыкул Р. Р. Шырмы «Матывы творчасці Максіма Танка». Бугаёў. Моцна запала ў душу прадмова да зборніка [Ф. Багушэвіча] «Дудка беларуская». Мядзёлка.

2. Папярэднія выказванні, уступ перад чым‑н. больш важным. Усё тое, што я расказаў, гэта нібы прадмова да адказу. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усту́п

‘уводзіны; прадмова

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. усту́п усту́пы
Р. усту́пу усту́паў
Д. усту́пу усту́пам
В. усту́п усту́пы
Т. усту́пам усту́памі
М. усту́пе усту́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

предисло́вие ср., в разн. знач. прадмо́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предуведомле́ние ср.

1. (действие) паведамле́нне, -ння ср. (напе́рад); папярэ́джанне, -ння ср.;

2. (предварительное извещение) папярэ́дняе паведамле́нне;

3. (предисловие) уст. прадмо́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вступле́ние ср.

1. (действие) уступа́нне, -ння ср.; увахо́джанне, -ння ср.; ступа́нне, -ння ср.; пачына́нне, -ння ср.; см. вступа́ть;

2. (введение) усту́п, -пу м.; (предисловие) прадмо́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усту́п 1, ‑а, м.

Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.

усту́п 2, ‑у, м.

Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)