прадказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

Наперад сказаць, што будзе, што павінна адбыцца.

Правільна п. надвор’е.

|| незак. прадка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прадказа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадказа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадкажу́ прадка́жам
2-я ас. прадка́жаш прадка́жаце
3-я ас. прадка́жа прадка́жуць
Прошлы час
м. прадказа́ў прадказа́лі
ж. прадказа́ла
н. прадказа́ла
Загадны лад
2-я ас. прадкажы́ прадкажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прадказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадказа́ць сов. предсказа́ть, предре́чь; предвозвести́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.

Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадказа́нне, -я, н.

1. гл. прадказаць.

2. Тое, што прадказана.

Збылося п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предсказа́ть сов. прадказа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., што і чаго (разм.).

Варожачы, прадказаць.

Н. доўгае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предре́чь сов., книжн. прадрачы́, прадказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проре́чь сов., уст. прадказа́ць, прадрачы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадвясці́ць, -вяшчу́, -ве́сціш, -ве́сціць; -ве́шчаны; зак., што (уст.).

Сказаць наперад пра тое, што будзе, адбудзецца, прадказаць.

|| незак. прадвяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)