Прада́жа ’продаж’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ), ст.-бел. продажа ’грашовая пеня за злачынства, за нанясенне ран; пакаранне продажам’, рус. продажа ’продаж’, ст.-рус. продажа ’продаж; штраф за злачынства’. Прасл. *pro‑dadi̯a. ад pro‑ і dat і* г. зн. ’плата за тое, што некаму дадзену’ (Праабражэнскі, 2, 129; Патабня, РФВ З, 181; Фасмер, 3, 372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́даж ’прадаванне, гандаль’ (ТСБМ, Шат.). Укр. про́даж ’тс’. Гл. прадажа. Іншы націск і суфіксацыя, відаць, пад уплывам польск. sprzedaż ’продаж’. Форма прада́ж (паст., Сл. ПЗБ) кантамінуе прадажа і продаж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)