праграмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец.
1. Складаць праграму рашэння пэўных задач для вылічальнай машыны. Праграміраваць кіраванне вытворчасцю.
2. Задаваць машыне, устройству і пад. праграму ў выглядзе плана паслядоўных дзеянняў.
3. Складаць план развіцця эканомікі чаго‑н. і сістэмы яе рэгулявання на аснове комплексных праграм (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праграмі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да праграміраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запраграмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да праграміраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праграмі́раванне, ‑я, н.
Спец.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграміраваць.
2. Раздзел прыкладной матэматыкі, які вывучае і распрацоўвае метады і сродкі складання праграм для вылічальных машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)