прагля́двацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прагля́дваецца прагля́дваюцца
Прошлы час
м. прагля́дваўся прагля́дваліся
ж. прагля́двалася
н. прагля́двалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагля́двацца несов., см. прагляда́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагля́двацца, ‑аецца; незак.

1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны. Місько. Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася. Шашкоў.

2. Зал. да праглядваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагляда́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца і прагля́двацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Аб прасторы: быць добра бачным, адкрытым для аглядання.

З узгорка добра праглядаецца (праглядваецца) усё наваколле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прогля́дываться страд. прагляда́цца, прагля́двацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)