правэ́нджваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. правэ́нджваю правэ́нджваем
2-я ас. правэ́нджваеш правэ́нджваеце
3-я ас. правэ́нджвае правэ́нджваюць
Прошлы час
м. правэ́нджваў правэ́нджвалі
ж. правэ́нджвала
н. правэ́нджвала
Загадны лад
2-я ас. правэ́нджвай правэ́нджвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час правэ́нджваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

правэ́нджваць несов. прока́пчивать; см. правэ́ндзіць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правэ́нджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да правэндзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Зрабіць вэнджаным.

П. шынку.

2. Падвергнуць вэнджанню на працягу якога-н. часу.

|| незак. правэ́нджваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правэ́нджвацца несов., возвр., страд. прока́пчиваться; см. правэ́ндзіцца, правэ́нджваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прады́мліваць

‘насычаць дымам, пракурваць, правэнджваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прады́мліваю прады́мліваем
2-я ас. прады́мліваеш прады́мліваеце
3-я ас. прады́млівае прады́мліваюць
Прошлы час
м. прады́мліваў прады́млівалі
ж. прады́млівала
н. прады́млівала
Загадны лад
2-я ас. прады́млівай прады́млівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прады́мліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадымля́ць

‘насычаць дымам, пракурваць, правэнджваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прадымля́ю прадымля́ем
2-я ас. прадымля́еш прадымля́еце
3-я ас. прадымля́е прадымля́юць
Прошлы час
м. прадымля́ў прадымля́лі
ж. прадымля́ла
н. прадымля́ла
Загадны лад
2-я ас. прадымля́й прадымля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прадымля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прока́пчивать несов.

1. (подвергать копчению) вэ́ндзіць, правэ́нджваць;

2. (загрязнять копотью) праку́рваць, заку́рваць, закуро́дымліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)