праве́трыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праве́труся праве́трымся
2-я ас. праве́трышся праве́трыцеся
3-я ас. праве́трыцца праве́трацца
Прошлы час
м. праве́трыўся праве́трыліся
ж. праве́трылася
н. праве́трылася
Загадны лад
2-я ас. праве́трыся праве́трыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час праве́трыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.

Пакой добра праветрыўся.

Зерне праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).

Трэба паехаць у падарожжа, каб п.

|| незак. праве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. праве́трыванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праве́трыцца сов.

1. прям., перен. прове́триться;

пако́й ~рыўся — ко́мната прове́трилась;

галава́ балі́ць, трэ́ба п. — голова́ боли́т, на́до прове́триться;

2. прове́триться, просуши́ться, просо́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праве́трыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Асвяжыцца прытокам свежага паветра; ачысціцца; прасушыцца. Зерне праветрылася. / у безас. ужыв. У пакоі добра праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры. [Карызна:] — Нешта галава .. баліць, дык выйшаў праветрыцца. Зарэцкі.

3. перан. Разм. Развеяцца, набрацца новых уражанняў. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прове́триться праве́трыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́трыцца, ‑рыцца; зак.

Прасушыцца на ветры; праветрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праветрываць — праветрыць і праветрывацца — праветрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праветрыцца.

2. Зал. да праветрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяжы́цца, ‑свяжуся, ‑свяжышся, ‑свяжыцца; ‑свяжымся, ‑свяжыцеся; зак.

Разм. Асвяжыцца, праветрыцца. Лясніцкі выйшаў за .. [сялянамі] на вуліцу і сеў на прызбе, каб прасвяжыцца трохі ад хатняй духаты. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трывацца несов.

1. прям., перен. прове́триваться;

2. прове́триваться, просу́шиваться;

1, 2 см. праве́трыцца;

3. страд. прове́триваться; просу́шиваться; см. праве́трываць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)