права́львацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. права́льваюся права́льваемся
2-я ас. права́льваешся права́льваецеся
3-я ас. права́льваецца права́льваюцца
Прошлы час
м. права́льваўся права́льваліся
ж. права́львалася
н. права́львалася
Загадны лад
2-я ас. права́львайся права́львайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час права́льваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

права́львацца несов.

1. в разн. знач. прова́ливаться;

2. (о глазах) впада́ть, вва́ливаться, прова́ливаться;

1, 2 см. правалі́цца;

3. страд. прова́ливаться; см. права́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

права́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праваліцца.

2. Зал. да правальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Права́львацца, прова́львацца ’праломвацца, дзіравіцца’ (ТС), сюды ж палес. провалі́лосо неба (пра залеву, навальніцу), якое Талстыя (ПЭСб, 10) супастаўляюць у якасці палеска-паўднёваславянскай паралелі з серб.-харв. провалио се облак ’прайшоў лівень’, про̏вала облака ’лівень, залева’. Да праваліць ’прабіць, праламаць’, што да валіць ’біць, ламаць’, параўн. ням. Volkenhruch ’лівень’, літаральна ’пралом воблака, у воблаках’ (Гарачава, Этимология–1984, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

правалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

П. ў яму.

Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ад цяжару.

Столь правалілася.

3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

Спробы праваліліся.

П. на экзамене.

4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

Куды ты праваліўся на два тыдні?

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уваліцца¹ (у 2 знач.).

Вочы праваліліся.

|| незак. права́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. права́л, -у, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прова́ливаться возвр., страд. права́львацца; см. прова́ливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты шэранню; заінелы. Ледзь зашаранелыя, лісты шапацелі пад нагамі і не давалі глыбока правальвацца ў набраклым вадою балоце. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́гнуцьправальвацца’ (калінк., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання або ад тануць (гл.), параўн. можно по серэну іці, ён не тогне (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апускацца, зніжацца, спадаць, садзіцца, правальвацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вязнуць, грузнуць, засядаць; лезці, улазіць, правальвацца, тапіцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)