праважда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Правесці які-н. час у клопатах аб кім-, чым-н.

Цэлы дзень праваждаліся, пакуль уладкавалі турыстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праважда́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праважда́юся праважда́емся
2-я ас. праважда́ешся праважда́ецеся
3-я ас. праважда́ецца праважда́юцца
Прошлы час
м. праважда́ўся праважда́ліся
ж. праважда́лася
н. праважда́лася
Загадны лад
2-я ас. праважда́йся праважда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час праважда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праважда́цца сов., разг. провози́ться, проканите́литься, провала́ндаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праважда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Патраціць многа часу на што‑н. [Балагол:] — Каб не твой конь, дык мы ўсю ночку тут праваждаліся б... С. Александровіч. [Мікола] нейкі час праваждаўся з самаробная мінай — прыладжваў да толу ўзрывальнік. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

провала́ндаться сов., прост. (провозиться с чем-л.) правалэ́ндаць, правалэ́ндацца; (провозиться — ещё) праважда́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

провози́тьсяII сов., разг.

1. (с кем, с чем) праважда́цца; (с кем, с чем, около кого, около чего) правалту́зіцца, правалаво́дзіцца, правалаво́дзіць; (пронянчиться) праня́ньчыцца; (провести какое-то время, занимаясь кропотливым делом) прапо́ркацца, пракапа́цца;

2. (о детях) прадурэ́ць, прасваво́ліць, прагуля́ць;

3. (промедлить) прамару́дзіць, праке́шкацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)