правады́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. правады́р правадыры́
Р. правадыра́ правадыро́ў
Д. правадыру́ правадыра́м
В. правадыра́ правадыро́ў
Т. правадыро́м правадыра́мі
М. правадыру́ правадыра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

правады́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кіраўнік грамадскага руху, партыі.

2. Чалавек, які стаіць на чале каго-, чаго-н., кіруе кім-, чым-н.

П. войска. П. племя.

|| прым. правады́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правады́р, -ра́ м.

1. (руководитель общественного движения, партии) вождь;

2. (тот, кому принадлежит руководство группой лиц) предводи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правады́р, ‑а, м.

1. Ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа). І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр! Бялевіч.

2. Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. (племем, войскам, атрадам і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Правады́р ’ідэйны, палітычны кіраўнік партыі, клана’, ’той, хто кіруе племям, войскам, атрадам’ (ТСБМ, Гарэц.). Укр. провода́рь, проводи́рь ’праваднік, важаты’. Ад праводзіць з усх.-слав. суф. *‑yrʼ, параўн. павадыр. Меркаванні Кюнэ (Poln., 90) пра польскі ўплыў беспадстаўныя, гл. Банькоўскі, 2, 796.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фю́рар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Правадыр, кіраўнік у нямецкай фашысцкай арганізацыі.

|| прым. фю́рарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палкаво́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м. (высок.).

Военачальнік, ваенны правадыр.

Славуты п.

|| прым. палкаво́дчы, -ая, -ае.

П. геній.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вождь в разн. знач. правады́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кагана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Гіст. Дзяржава, правадыр якой меў тытул кагана. Цюркскі каганат. Хазарскі каганат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фю́рэр, ‑а, м.

У германскіх краінах — кіраўнік, правадыр; у фашысцкай Германіі — верхавод злачыннай нацысцкай партыі (пра Гітлера).

[Ням. Führer — правадыр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)