прабо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прабо́рка прабо́ркі
Р. прабо́ркі прабо́рак
Д. прабо́рцы прабо́ркам
В. прабо́рку прабо́ркі
Т. прабо́ркай
прабо́ркаю
прабо́ркамі
М. прабо́рцы прабо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабо́рка ж., разг. (выговор) пробо́рка; нахлобу́чка, нагоня́й м.;

даць прабо́рку — дать пробо́рку (нахлобу́чку, нагоня́й)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах. Шамякін. Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прабо́рка ’прачуханка’ (ТСБМ, Шат.). Да прабіра́ць ’даваць прачуханку’, прабраць < браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прачуха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Праборка, вымова за што‑н. Дасталася добрая прачуханка Міколку ад маткі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распека́ние ср., разг. распяка́нне, -ння ср., прабо́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наганя́й, ‑ю, м.

Разм. Строгая вымова, праборка. Курсант, панурыўшыся, маўчаў, адчуваючы, як гарыць яго твар. Ён чакаў крыку, лаянкі, адным словам, наганяю. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ната́цыя ’павучэнне’ (Бір. Дзярж.), ’праборка’ (Бяльк.). Ст.-бел. нотация (нотацыя) ’заўвага’ (1617 г.) < ст.-польск. notacyja (з XVII ст.), з лац. notatio ’заўвага, ганьбаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахлобу́чка ж., разг. прабо́рка, -кі ж.; (нагоняй) наганя́й, -ня́ю ж.;

дать нахлобу́чку даць прабо́рку (наганя́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прорабо́тка ж.

1. (изучение, ознакомление) прапрацо́ўка, -кі ж.; неоконч. прапрацо́ўванне, -ння ср.;

2. разг. прабо́рка, -кі ж.; см. прораба́тывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)