праблематы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Яшчэ недаказаны, які з’яўляецца праблемай.

Праблематычнае меркаванне.

2. Малапраўдападобны, няпэўны.

Праблематычная заява.

|| наз. праблематы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праблематы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праблематы́чны праблематы́чная праблематы́чнае праблематы́чныя
Р. праблематы́чнага праблематы́чнай
праблематы́чнае
праблематы́чнага праблематы́чных
Д. праблематы́чнаму праблематы́чнай праблематы́чнаму праблематы́чным
В. праблематы́чны (неадуш.)
праблематы́чнага (адуш.)
праблематы́чную праблематы́чнае праблематы́чныя (неадуш.)
праблематы́чных (адуш.)
Т. праблематы́чным праблематы́чнай
праблематы́чнаю
праблематы́чным праблематы́чнымі
М. праблематы́чным праблематы́чнай праблематы́чным праблематы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праблематы́чны проблемати́ческий, проблемати́чный; предположи́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праблематы́чны, ‑ая, ‑ае.

Недаказаны, які з’яўляецца праблемай. Праблематычнае меркаванне. // Малапраўдападобны, няпэўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проблемати́ческий праблематы́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проблемати́чный праблематы́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клён 1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус. кленъ, рус. клён, укр. клен ’тс’, балг. клен, макед. клен, серб.-харв. кле̏н, славен. klèn ’тс’, польск. klon, чэш. klen, славац. kleń, в.-луж. klen, н.-луж. klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ. klẽvas, лат. kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл. cuilenn, уэльск. kelyn ’клён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл. hlynr, ст.-англ. hlyne, с.-в.-ням. līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.

Клён 2 ’праклён’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клясці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)