по́шар
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
по́шар |
| Р. |
по́шару |
| Д. |
по́шару |
| В. |
по́шар |
| Т. |
по́шарам |
| М. |
по́шары |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šerti ’карміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
яда, ежа, харч, харчаванне, страва, спажыва, спажытак, прадукты, правізія / жывёле: корм, фураж, аброк / вытанчаная: далікатэс, ласунак, прысмакі / спяшаючыся або перад асноўнаю ядою: закуска, закусь / не посная: скорам / недаедзеная: аб'едкі, недаедкі, агрызкі / садавіна ці салодкае ў канцы абеда: дэсерт; наедак, прахарчунак, спожыць, жыўнасць (разм.) / посная: нішчымніца (разм.) / недаедзеная: недаежа (разм.); патрава (абл.) / жывёле: пошар (абл.); хлеб, пажыва, пажытак, падмацаванне, падмацунак (перан.); правіянт (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)