по́хоть ж. юр, род. ю́ру м.; пажа́днасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажа́днасць ж. по́хоть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юр, род. ю́ру м. по́хоть ж., сладостра́стие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́хаць, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’ (ТС), рус. по́хоть ’грубая палавая цяга’, укр. по́хіть ’тс’, ’жаданне’, балг. по́хот ’тс’, ст.-слав. похоть ’юр’, похотьнъ ’юрлівы’, похотѣниѥ ’жаданне’. Прасл. *po‑chotь (БЕР 5, 564), гл. хаце́ць, але Сной₂ (536) мяркуе, што гэтыя словы, як і славен. pohóta ’пажадлівасць’, з’яўляюцца самастойнымі ўтварэннямі асобных славянскіх моў, аднак параўн. балг. по́хта, для якога Экерт (Зб. Бернштэйну, 488–490) рэканструюе прасл. *poxъta (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сладостра́стие ср. сладастра́снасць, -ці ж.; (похоть) юр, род. ю́ру м., юрлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пахатны́, похотны́ ’ахвочы да жартаў з жанчынамі’, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’, похо́чваць ’мець ахвоту, хацець’ (ТС). Укр. похоті́ти ’пажадаць’, рус. по́хоть ’пажадлівасць’, ст.-рус. похотъ ’савакупленне’, ’воля’, ’жаданне’, ’прыхамаць’, ’страсць’, ’юр’, польск. старое pochoć, pochodź, pochuć ’пажадлівасць’, чэш. старое pochotný ’смачны, прыемны’, pochoutka ’слодыч’, ’дэлікатэсы’, славен. pohȏta, серб.-харв. по̏хота, макед. похотен, похотлив ’пажадлівы’, балг. по́хот ’жадлівасць’. Прасл. po‑xotь, po‑xotьnъ(jь) < xotěti > хаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)