по́тырч, прысл.
Тое, што і потарч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́тырч
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| по́тырч |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
по́тырч нареч., см. по́тарч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́тырч, прысл.
1. Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы. [Апейка] зноў убачыў, як зрушыла, нахілілася, коса папаўзла сцяна; стала потырч, упала ў цемру. Мележ.
2. Тварам уніз; тарчма. Мацвей з разгону насціг яго і так штурхануў у плечы, што той паляцеў потырч і носам зарыў. Лобан. Чачык спатыкнуўся, узмахнуў рукамі і паляцеў потырч з хаты цераз парог. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́тырч, по́тарч ’стаўма, старчком’, ’тварам уніз’ (ТСБМ). Ад по- (< *ро) і тырча́ць (гл.), параўн. тырчма́, тарчма́, тырчко́м ’стаўма’, ’у вертыкальным становішчы’. Да гукапераймальнага кораня *tъrk‑ (Фасмер, 4, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
потырч, потарч; стырчма, старчмака (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
По́тарч, по́тырч ’старчаком, тарчма, тварам уніз’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат.), ’імгненна ўпасці тварам уніз’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’кулём, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.), ’стрымгалоў’ (Байк. і Некр.). Вытв. ад *‑trk‑ > *torč‑ > *tyrč‑, гл. патарчака, потырч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́тыч 1 потычкам ’уніз галавой’ (лях., чэрв., Сл. ПЗБ; Нікан.), ’потырч’ (Мат. Гом.; Ян.), ’спатыкнуўшыся, потырч’ (Сцяшк. Сл.), укр. потич ’спатыкаючыся’, ’уніз галавой’. Ад по- і тыкаць ’пароць чым-небудзь’ (гл.).
◎ По́тыч 2, потыч ’е ’тычкі’ (ТС). Ад по- і тыкаі(ь (гл.). Параўн. патык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́тарч, прысл.
Тое, што і потырч. Мае рукі быццам перасталі мяне слухацца. І нож стаяў неяк потарч, і лушпінне сыпалася ў кошык вельмі тоўстае. Гроднеў. Турчыновіч не ўстаяў на нагах і паляцеў потарч. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., каго-што.
Разм. Закапаць у падрыхтаваную яму, упадзіну і пад. Ля дарогі магілу капалі І ў ёй камара пахавалі, У сырую зямельку варылі. Багдановіч.
•••
Зарыць носам (зямлю) — паваліўшыся з разгону наперад, моцна ўдарыцца тварам аб зямлю. Мацвей з разгону .. так штурхануў у плечы, што .. [Андрушка] паляцеў потырч і носам варыў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)