по́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́стаўка по́стаўкі
Р. по́стаўкі по́ставак
Д. по́стаўцы по́стаўкам
В. по́стаўку по́стаўкі
Т. по́стаўкай
по́стаўкаю
по́стаўкамі
М. по́стаўцы по́стаўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́ўка ’падол, ніжняя частка жаночай кашулі, якая шыецца з грубага палатна’ (Бяльк.). Да по́стаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)