по́сайка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́сайка по́сайкі
Р. по́сайкі по́саек
Д. по́сайцы по́сайкам
В. по́сайку по́сайкі
Т. по́сайкай
по́сайкаю
по́сайкамі
М. по́сайцы по́сайках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)