◎ По́ршы мн. л. ’парша’ (Шат.; лях., Сл. ПЗБ), ’парша, шалуды’ (Байк. і Некр.), vперхаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж пархаты ’што мае паршу: вашывы, які чэшацца’, рус. дыял. перх ’перхаць’, польск. parchu каш. pjerx, н.-луж. parch ’кароста’, славен. дыял. pfh, параўн. таксама лац. porgō / porrigö ’струп, перхаць’. Першаснае значэнне ’тое, што сыплецца’, прадстаўленае ў роднасных порскаць / пырскаць ’кідаць, сыпаць, цярушыць’ (Мяркулава, Этимология–1970, 153. 154, 170). Вытворнае ад прасл. *рых‑ > *рьгх‑ > *pors‑, гл. перхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́рша ’адходы ад воску’ (паст., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Хутчэй за ўсё, звязана з поршы ’парша’ (гл.), параўн. польск. parch ’лускавінка, струп’, што ўзыходзіць да *рыхь ад *рыхпо/і ’лушчыцца’, параўн. Банькоўскі, 2, 500. Параўн. парх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус. парш, парша́, парх ’тс’, укр. парх. З польск. parch, parszywy, з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел. парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)