по́ліс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент аб страхаванні.

Страхавы п.

|| прым. по́лісавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ліс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́ліс по́лісы
Р. по́ліса по́лісаў
Д. по́лісу по́лісам
В. по́ліс по́лісы
Т. по́лісам по́лісамі
М. по́лісе по́лісах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́ліс I, -са м., ист. по́лис

по́ліс II м., фин. по́лис;

страхавы́ п. — страхово́й по́лис

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ліс 1, ‑а, м.

Дакумент аб страхаванні жыцця, маёмасці і пад. Страхавы поліс.

[Фр. police.]

по́ліс 2, ‑а, м.

Гіст. У рабаўласніцкім грамадстве — горад-дзяржава, асобая форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі.

[Грэч. polic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блок-по́ліс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-по́ліс блок-по́лісы
Р. блок-по́ліса блок-по́лісаў
Д. блок-по́лісу блок-по́лісам
В. блок-по́ліс блок-по́лісы
Т. блок-по́лісам блок-по́лісамі
М. блок-по́лісе блок-по́лісах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́лис по́ліс, -са м.;

страхово́й по́лис страхавы́ по́ліс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метрапо́лія, ‑і, ж.

1. Гіст. У Старажытнай Грэцыі — горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім калоній на тэрыторыі іншых краін.

2. Капіталістычная краіна ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.

[Грэч. mētēr — маці і polis — горад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)