полени́ка ж., бот. паляні́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паляні́ка ж., бот. полени́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паляні́ка ’травяністая паўночная расліна з цёмна-чырвонымі духмянымі ягадамі, прыдатнымі да яды’ (ТСБМ). З рус. полени́ка ’куст і ягады Rubus arcbicus’. Паводле Даля (3, 258), ад поле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палуні́ца ’ягада’ (Мат. Гом.). З кантэкста відаць, што маюцца на ўвазе палявыя трускалкі. Полуні́ця ’суніца’ (Крачк.). Рус. полени́ка ’марошка’, наўг. ’кастяница’, паўдн. полуни́ца ’трускалкі’, кур. поле(о)ви́чник, наўг. полевни́ца ’тс’, укр. полени́чник ’трускалкі (сама расліна)’. Ад поле (Даль, 3, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)