по́йменны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
по́йменны |
по́йменная |
по́йменнае |
по́йменныя |
| Р. |
по́йменнага |
по́йменнай по́йменнае |
по́йменнага |
по́йменных |
| Д. |
по́йменнаму |
по́йменнай |
по́йменнаму |
по́йменным |
| В. |
по́йменны (неадуш.) по́йменнага (адуш.) |
по́йменную |
по́йменнае |
по́йменныя (неадуш.) по́йменных (адуш.) |
| Т. |
по́йменным |
по́йменнай по́йменнаю |
по́йменным |
по́йменнымі |
| М. |
по́йменным |
по́йменнай |
по́йменным |
по́йменных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́йменны, ‑ая, ‑ае.
Які затапляецца вадой у час разліву; заліўны. Пойменны луг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Частка рачной даліны, якая затапляецца ў час разліву.
|| прым. по́йменны, -ая, -ае.
П. луг.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́йменный по́йменны, заліўны́;
по́йменные зе́мли по́йменныя (заліўны́я) зе́млі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
туга́й, ‑ю, м.
Пойменны лес, непраходны зараснік у рачных далінах пустэльнай зоны Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́раг, ‑а, М ‑разе; мн. берагі, ‑оў; м.
1. Край, палоса зямлі каля вадаёма. Круты бераг. □ Рэшткі туману цяпер ужо рассеяліся, і добра быў відзён супрацьлеглы бераг: нізкі, пойменны, ён увесь хаваўся ў вадзе і купаў у струменях распукнуты лазняк. Ракітны. Вада ў Нёмане, нават і каля берага, на мелізне, не ідзе, здаецца, а бяжыць, і каламута сыходзіць хутка. Брыль. // Край якой‑н. паверхні, масіву лесу і пад. Міхал Тварыцкі ішоў берагам лесу, куды вяла дарога. Чорны. [Луг] упіраўся адным берагам у раку. Чарнышэвіч.
2. Суша (у процілегласць вадзе). Высадзіцца на бераг.
3. Край тканіны або вырабаў з яе. Хустка з чырвонымі берагамі. □ Другі мяшок з жытам завязвае ў свірне стары Верамейчык. Рукі, якімі ён збірае ў роўныя складкі бераг мяшка, трасуцца. Крапіва.
4. Верхні край якой‑н. пасудзіны. Наліць шклянку роўна з берагамі.
5. перан. Жаданая мэта, да якой імкнуцца. Хачу няспынна йсці Да светлае Камуны, Да новых блізкіх нам Прыгожых берагоў. Хведаровіч.
•••
Апынуцца (быць) на розных берагах гл. апынуцца.
Быць на сваім беразе гл. быць.
Выйсці з берагоў гл. выйсці.
Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.
Прыстаць (прыбіцца) да берага гл. прыстаць.
Увайсці ў свае берагі гл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)