по́даць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
по́даць |
по́даці |
| Р. |
по́даці |
по́дацей по́дацяў |
| Д. |
по́даці |
по́дацям |
| В. |
по́даць |
по́даці |
| Т. |
по́даццю |
по́дацямі |
| М. |
по́даці |
по́дацях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́даць, ‑і, ж.
Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́даць ’падушны падатак’, ’даніна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падатак’ (Бяльк.), по́дыць ’тс’ (Бяльк.), по́дач ’падатак’ (Мат. Гом., ТС). Гл. пада́так.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сып (БРС, КТС). Рус. о́сыпь, укр. о́сип ’подаць зярном’, польск. osyp ’дзеянне па дзеяслову osypać’, серб.-харв. òsip ’сып’. Да асыпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́рка. Рус. би́рка, укр. би́рка ’тс’. Этымалогія слова не вельмі ясная. Выводзяць з ст.-рус. биръ ’подаць, налог’ (Праабражэнскі, 1, 26; Бернекер, 57). Іншыя думаюць пра запазычанне з дац., нарв. birk ’бяроза’ (Зяленін, ZfslPh, 2, 207 і інш.). Корш (AfslPh, 9, 491) і Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 1, 15) лічылі запазычаннем з цюрк. bir ’адзін’ і iki ’два’. Параўн. ст.-бел. бирка ’бірка, жэрабя’ (XVII ст.), якое Булыка (Запазыч.) выводзіць з ст.-польск. birka. Сюды адносіцца і бірка ’палачка, ужытак замест гузіка’ (Юрч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)