пні́шча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пні́шча пні́шчы
Р. пні́шча пні́шч
пні́шчаў
Д. пні́шчу пні́шчам
В. пні́шча пні́шчы
Т. пні́шчам пні́шчамі
М. пні́шчы пні́шчах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пні́шча, ‑а, н.

Разм. Частка зламанага або зрэзанага дрэва, якая засталася ў зямлі з каранямі. Ля пнішча на шорсткіх белых імхах высыпалі першыя грыбы — смарчкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгні́лы, ‑ая, ‑ае.

Пашкоджаны зверху гніллю. [Тэафіл] паварушыў кійком даўнія спляценні дзікага вінаграду, што звісалі з абгнілых сукоў старога пнішча. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пне́вішча, пне́ўе, пні́шча, пёння, пе́нішча, пне́шча, ст.-бел. пнеўшчыны ’месца, пакрытае пнямі, якое засталося ад ссечанага лесу; выкарчаваны лес’ (ТСБМ; Нас.; Сцяшк. МГ; Яўс.; люб., Сл. ПЗБ; Яшк.; Булахаў, Працы, 8). Да пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)