Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).

Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́тніца1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)