плёскат, -у, ДМ -каце, м.

Шум ад падзення хвалі на што-н., ад удару чым-н. па вадзе.

П. хваль.

П. вёсел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плё́скат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. плё́скат
Р. плё́скату
Д. плё́скату
В. плё́скат
Т. плё́скатам
М. плё́скаце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плёскат, -ту м. плеск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плёскат, ‑у, ДМ ‑каце, м.

Шум, які ўтвараецца ад падзення вады (вадкасці) або ад удару чым‑н. па паверхні вады (вадкасці); пляск. Вясна. Вечары над Сожам, ціхі плёскат хваль, крыкі дзікіх качак у густых чаротах... Дуброўскі. Яшчэ начамі рэчку ў зорах Будзілі плёскатам самы, — Калі стары вандроўнік-жораў Пачуў пагрозны дых зімы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пялё́хаць

‘утвараць плёскат; ліць, разліваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пялё́хаю пялё́хаем
2-я ас. пялё́хаеш пялё́хаеце
3-я ас. пялё́хае пялё́хаюць
Прошлы час
м. пялё́хаў пялё́халі
ж. пялё́хала
н. пялё́хала
Загадны лад
2-я ас. пялё́хай пялё́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пялё́хаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пялё́хнуць

‘утварыць плёскат; разліць што-небудзь; зліць, зваліць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пялё́хну пялё́хнем
2-я ас. пялё́хнеш пялё́хнеце
3-я ас. пялё́хне пялё́хнуць
Прошлы час
м. пялё́хнуў пялё́хнулі
ж. пялё́хнула
н. пялё́хнула
Загадны лад
2-я ас. пялё́хні пялё́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час пялё́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пе́рсікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да персіка, з’яўляецца персікам. Трапляюцца пладовыя дрэвы — персікавыя, абрыкосавыя. Маўр. [Паэт] палюбіў арыкаў плёскат, пахкі персікавы сад. Панчанка. // Прыгатаваны з персікаў. Персікавае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плёск, ‑у, м.

Тое, што і плёскат. У гэты момант пачуўся плёск, нібы хто кінуў У раку камень. Ваданосаў. Але тут нечакана пачуўся плёск вёслаў, і да рыбаловаў пад’ехаў човен. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плёск, плёскат ’пляск, шум вады’ (ТСБМ), плёскыньняплёскат’ (Юрч. Вытв.). Ад плёскаць ’пляскаць рукою або чым-небудзь плоскім па вадзе’ (Нас.), плёскыць ’тс’ (Бяльк.), плёскацца ’плюхацца’ (Нас., Стан., ТСБМ, Др.-Падб., Сл. ПЗБ), гл. пле́скаць (гл.). Сюды ж тураў. плёстацца ’плёскацца’ (ТС) з неарганічнай заменай к на т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелясќаць, пеляска́цца ’паласкаць’ (Гарэц.), мсцісл. пілісканьня ’плёсканне’, пеляскацца ’плёскацца’ (Юрч. СНЛ), рус. смал. пе́лескплёскат, шум вады’, пеляска́нный ’прапаласканы’, смал., пск. пелеска́ться ’плёскацца; мыцца, купацца’. Узніклі ў выніку “несапраўднага” поўнагалосся: слова плеск успрымалася як царкоўнаславянізм, а змешванне ѣ і е на гэтых тэрыторыях пачалося раней, чым на іншых усх.-слав. землях. Да пляск, плёскат (гл.). Шахматаў (Очерк, 453) тлумачыць гэтыя словы як вынік кантамінацыі полоскаться + плескаться. Гл. таксама пялёскацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)