пляшы́вы, -ая, -ае.

3 плешам, аблыселы.

Пляшывая галава.

Трапіў лысы на пляшывага (разм., жарт.) — сышліся два роўныя.

|| наз. пляшы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляшы́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пляшы́вы пляшы́вая пляшы́вае пляшы́выя
Р. пляшы́вага пляшы́вай
пляшы́вае
пляшы́вага пляшы́вых
Д. пляшы́ваму пляшы́вай пляшы́ваму пляшы́вым
В. пляшы́вы (неадуш.)
пляшы́вага (адуш.)
пляшы́вую пляшы́вае пляшы́выя (неадуш.)
пляшы́вых (адуш.)
Т. пляшы́вым пляшы́вай
пляшы́ваю
пляшы́вым пляшы́вымі
М. пляшы́вым пляшы́вай пляшы́вым пляшы́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляшы́вы плеши́вый;

тра́піў лы́сы на ~вагапогов. два сапога́ па́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляшы́вы, ‑ая, ‑ае.

З плешам, аблыселы. Шыковіч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плеши́вый лы́сы, пляшы́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лысы, аблыселы, палыселы, голы, пляшывы; аблезлы (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

судзі́ць, суджу́, су́дзіш, су́дзіць; незак.

1. аб кім-чым, па кім-чым і без дап. Рабіць вывад адносна каго‑, чаго‑н.; меркаваць пра каго‑, што‑н. Я хацеў, каб ты зусім бесстаронна судзіла пра мае ўчынкі. Зарэцкі. // Разм. Абмяркоўваць што‑н., размаўляць пра што‑н. Каля платоў, каля калодзежаў, на дварах перадавалі адзін аднаму, меркавалі, судзілі кожны на свой лад. Мележ. [Сёмка:] Ішоў лысы і пляшывы, Знайшлі яны грэбень, Сталі радзіцца, судзіць, Каму ён патрэбен. Глебка. // Думаць, лічыць; разважаць. Судзілі, хоць не ўсе, а многія, што хлопцы паплацяцца здорава. Гартны.

2. каго-што, пра каго-што. Ацэньваць каго‑, што‑н., асуджаць, ганіць. О, многае ты не ўлічыў, Мой пасівелы дзед астролаг. Але ў мяне няма прычын Цябе судзіць за гэта строга. Тармола. Не судзіць, — хто іграў, не праў, Нам бацькоў сваіх. Куляшоў.

3. каго-што. Разглядаць чыю‑н. правіннасць, злачынства ў судовым парадку. Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер. Ермаловіч. Неўзабаве суд судзіў злачынцаў — шэсць чалавек. Васілевіч. / Пра разбор чыёй‑н. справы грамадскія судом. Будаўнікі папрасілі: калі можна, калі няма людской крыві на сумленні ў Варатніцкага — будзем самі судзіць яго. Дадзіёмаў.

4. каго-што. У спорце — сачыць за выкананнем правіл гульні і вырашаць спрэчкі. Усюды .. [Сцёпка] наспявае: судзіць футбалістаў і шахматыстаў, дае распараджэнне юннатам. Жычка.

5. таксама зак., што каму або без дап. Прадвызначыць, наканаваць каму‑н. што‑н. Няхай сабе не разам мы, Так нам судзіла наша доля. Буйло. Лёс не судзіў .. [сыну] вярнуцца да маці бліжэйшай вясною. Мехаў. Ды не судзіў ёй лёс самой гадаваць сваіх дзяцей. Якімовіч.

6. заг. судзі́(це) (звычайна са словамі «сам», «самі»). Ужываецца ў значэнні рашай(це). — Баюся, што... — Міша не дагаварыў, толькі паціснуў плячыма, — судзіце самі — і сабраўся адыходзіць ад трыбуны. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)