плячы́сты, -ая, -ае.

3 шырокімі моцнымі плячамі.

П. хлопец.

|| наз. плячы́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плячы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плячы́сты плячы́стая плячы́стае плячы́стыя
Р. плячы́стага плячы́стай
плячы́стае
плячы́стага плячы́стых
Д. плячы́стаму плячы́стай плячы́стаму плячы́стым
В. плячы́сты (неадуш.)
плячы́стага (адуш.)
плячы́стую плячы́стае плячы́стыя (неадуш.)
плячы́стых (адуш.)
Т. плячы́стым плячы́стай
плячы́стаю
плячы́стым плячы́стымі
М. плячы́стым плячы́стай плячы́стым плячы́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плячы́сты плечи́стый, широкопле́чий;

п. на жыво́тшутл. люби́тель пое́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плячы́сты, ‑ая, ‑ае.

Шыракаплечы. І ўсё ж мы знайшлі Барыса. Гэта быў хлопец гадоў шаснаццаці, дужы і плячысты. Жычка. Праз некалькі хвілін у хату зайшлі плячысты, дужы Алёша Кунцэвіч, з непакрытай чорнай чупрынай, і высачэзны Мікіта Маляўка. Дуброўскі.

•••

Плячысты на жывот — пра таго, хто многа есць. Плячысты на жывот [Косця Шмыг], — жартам, мусіць, сказаў начальнік цэха Мамалыга. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плячысты, шыракаплечы, шырокі ў плячах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

плечи́стый плячы́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыракапле́чы, -ая, -ае.

Шырокі ў плячах, плячысты.

Ш. мужчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

широкопле́чий шыракапле́чы, плячы́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлапчы́на, -ы, Д -ну, М -не, мн. -ы, -чы́н і -аў, м. (разм.).

Малады чалавек, дзяцюк.

Рослы, плячысты х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяцю́к, дзецюка́, мн. дзецюкі́, дзецюко́ў, м. (разм.).

Юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежанаты малады чалавек.

Стаяў плячысты д. з гармонікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)