Плянтава́ць ’разраўноўваць няроўнасці на сенажаці ці пашы’, ’вытоптваць, збіваць пасевы’ (дзярж., Нар. сл.), ’раўняць, расчышчаць’ (Сцяшк. Сл.), ’выкарчоўваць’ (даўг., Сл. ПЗБ), плян‑ тоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (гродз., Мат. АС; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ), ’балотны луг’ (Касп.). З польск. plantować ’выраўноўваць паверхню грунту’, паводле Банькоўскага (2, 598), “штучны чыгуначны тэрмін”, магчыма, ад назвы planty ў Кракаве, пасаджанага на месцы зруйнаваных умацаванняў парку, ад лац. plantu ’расліна’, параўн. польск. plantować ’разводзіць экзатычныя расліны’, plantówka ’балотны луг, сена з якога можна збіраць толькі зімой’; Варш. сл. значэнне ’садзіць расліны’ выводзіць з франц. planier, якое з лац. plantare ’саджаць, высаджваць, засаджваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расплінтава́ць ’разраўняць, ачысціць паверхню зямлі, балота і пад.’ (ТСБМ). Да плінтаваць, плянтаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плянт ’пляц’ (старое) (зэльв., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам плянтаваць (гл.) з польск. plan ’сядзіба, участак’. Менш верагодная сувязь з літ. plentas, plenta(s) ’глеба, грунт’ (адносна паходжання гл. Фрэнкель, 616), якія Бязлай (Razpr. SANU, 7, 166) параўноўвае са славен. oplat (< *o‑plęt): v opłat vreči ’кінуць у зямлю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плінтава́ць 1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).
Плінтава́ць 2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)