пляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дачка брата або сястры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляме́нніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пляме́нніца пляме́нніцы
Р. пляме́нніцы пляме́нніц
Д. пляме́нніцы пляме́нніцам
В. пляме́нніцу пляме́нніц
Т. пляме́нніцай
пляме́нніцаю
пляме́нніцамі
М. пляме́нніцы пляме́нніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляме́нніца ж. племя́нница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляме́нніца, ‑ы, ж.

Дачка брата або сястры. Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з бледным прыпухлым васпаватым тварам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

племя́нница пляме́нніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сястра́н ’пляменнік’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ), сестране́ц ’сын сястры’ (Сцяшк.), сестра́нец ’тс’ (Нас., Маш.), сястры́нец ’тс’ (Жд. 2, Сцяшк., Варл.), сестрані́ца ’дачка сястры’, ’пляменніца’, се́стрінка ’тс’ (Нас.), сястрані́ца ’стрыечная сястра’ (Чэрн.), ст.-бел. сестренецъ ’пляменнік, сын сястры’ (Ст.-бел. лексікон), сестранкапляменніца, дачка сястры’ (там жа). Укр. сестрі́нець ’пляменнік, сын сестры’, сестрі́ниця, сестрі́нкапляменніца, дачка сястры’, рус. сестри́нец ’сын сястры’, сестре́ни́ца ’стрыечная сястра’, сестрени́ца, сестря́нка ’дачка сястры; стрыечная сястра’, польск. siostrzeniec ’пляменнік, сын сястры’, в.-луж. sotrjenc ’сын сястры’, sotrjenca ’дачка сястры’, славін. sɵstřȧ̃nă ’дачка сястры’, sostrḯnc ’сын сястры’, чэш. sestřenec ’пляменнік’, sestřenice, дыял. sestřenkaпляменніца’, славац. sesternica, sestrnička ’дачка сястры’, sestrenec ’пляменнік’, славен. sestràn ’пляменнік; сын сястры’, séstrna, séstrnicaпляменніца’, балг. се́стринец ’пляменнік’, се́стриницапляменніца’. Да сястра. Прасл. *sestrěn(ьcь), *sestrěnica, *sestran‑ (Фасмер, 3, 613; Трубачоў, История терм., 67 і наст.). Параўноўваецца з літ. seserénas ’сын сястры’ (Траўтман, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляме́ннік, плямя́нік, плэмня́ннык, плямя́ннік ’сын брата альбо сястры’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Бяльк., Сцяшк. МГ). Да пле́мя (гл.), параўн. пле́мень ’род’ (ТС). Сюды ж: пляме́нніца ’дачка брата ці сястры’ (ТСБМ, Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нябо́га ’небарака, бедалага, няшчасны’ (Шпіл., Мядзв., Яруш., Булг., Бяльк.), нэбо́га ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), нябо́га — звычайна ў звароце ’прыяцель, голуб, даражэнькі, шаноўны’ (Нас., Мал., Касп.), нябо́га, небо́га, нібо́гапляменніца’ (парыце Янк. Мат.; пухав., Сл. ЦРБ; Сцяшк., Янк. 1, Чуд.; ст.-дар., Нар. сл.; петрык., Шатал.; браг., рэч., Мат. Гом.; мазыр., З нар. сл.; Сл. Брэс., ТС), нябожа ’тс’ (хойн., Шатал.), сюды ж небо́ж, мн. небожа́та ’ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (Федар., Пятк., ТС), нябо́ж, небож ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’пляменнік’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Чуд., Мат. Маг., парыц., Янк. Мат.; Янк. 1, Ян.; браг., Мат. Гом.; лельч., Нар. лекс.; мазыр., хойн., Шатал.), нябо́г ’тс’ (петрык., Шатал.), ні́бог, ні́бож — у іранічным звароце ’шаноўны, даражэнькі’ (Нас.), небажа́ — пагрозлівы зварот да няпоўналетніх (Нас.), нябо́гая ’нявестка’ (пруж., Сл. Брэс.), укр. небо́гапляменніца; небарака, галубка’, небі́ж ’пляменнік; небарака, бядак’, небожа́ ’пляменнік, пляменніца’, небожата ’мілыя, родныя, галубкі’, польск. nieboga ’бедная, няшчасная жанчына; нябошчыца’, nieboże ’небарак, бядак’, славен. nebore (< *nebože) ’тс’; у іншых славянскіх мовах пераважна ў форме прыметнікаў параўн. рус. небогий ’бедны’, чэш. nebohý ’бедны, убогі, мізэрны’, славац. nebok, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’, серб.-харв. нѐбог, дыял. nebȍh ’убогі, бедны’. Прасл. *ne‑bogъ, дзе другая частка *bogъ ’доля, частка’, параўн. багаты (гл.); тыпалагічная паралель — нядо́ля ’няўдалы, няздатны (пра чалавека)’ (Сцяшк.), першасная матывацыя, магчыма, у пруж. нябо́гая ’нявестка’, г. зн. ’якая не мае сваёй долі, часткі (багацця)’, аналагічна убо́га ’нявестка’ ад убогі ’бедны, няшчасны; абяздолены’ (гл.). Усходнеславянскае значэнне ’пляменніца’, відаць, адлюстроўвае нейкую старажытную маёмасную непаўнацэннасць дачкі брата або сястры ў старым патрыярхальным ладзе. Гл. Махэк₂, 393; Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 201; Трубачоў, Этимология–1965, 27; Іванаў, Тапароў, Слав. языкозн., 8, 236; Слаўскі, Зб. Геаргіеву, 388.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Масіўны, цяжкі. Грузны стол. □ Пыл шэраю хмараю валіць З-пад грузных машын у бакі. Калачынскі. Нівы пладавітыя Шэпчуць грузным коласам. Глебка. // Тоўсты, непаваротлівы (часцей пра чалавека, яго цела). Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з бледным прыпухлым.. тварам. Ракітны. Грузны, камлюкаваты Валак, па-старэчы цяжка перавальваючыся, тупае да грубкі. Васілевіч. // Цяжкі, марудны (пра крок, паходку і пад.).

2. Цяжка нагружаны. Я ўбачыў здалёк два вокі, і гэта быў поезд. Ён соп, калі падыходзіў, вельмі ж сярдзіта. І такі ж грузны, чорны ўвесь, як тоўстая вужака. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябо́га, ‑і, м. і ж.

1. Абл. ДМ ‑бозе, ж. Дачка брата або сястры; пляменніца. [Цётка Вера:] — Ну от і ты прыйшла, ягадка мая! Цэлы тыдзень вачэй не паказаць! І гэта нябога называецца. Паслядовіч.

2. ж. Разм. Ласкавы або спачувальны зварот да малодшай па гадах. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат. Колас. — Ты, нябога, яшчэ маладая, каб мяне вучыць, — пакрыўджана абазваўся.. [дзед на Маню]. Васілевіч.

3. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑бозе, Т ‑ай (‑аю), ж. Разм. Той (тая), хто выклікае спагаду і жаль; бядак, сірата. З табой сняданне папалам падзелім, каб падужэла ты ў сваёй дарозе, каб весялей было табе, нябозе. Дубоўка. Мікіта захварэў. На ложку скурчыўся, нябога. Стагнаў, крактаў, гарэў... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)