плява́цца, плюю́ся, плюе́шся, плюе́цца; плюёмся, плюяце́ся, плюю́цца; плю́йся; незак.

1. Мець звычку пляваць (у 1 знач.).

Кінь п.!

2. Пляваць на каго-н. ці адзін на другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плюю́ся плюё́мся
2-я ас. плюе́шся плюяце́ся
3-я ас. плюе́цца плюю́цца
Прошлы час
м. плява́ўся плява́ліся
ж. плява́лася
н. плява́лася
Загадны лад
2-я ас. плю́йся плю́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час плюючы́ся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плява́цца несов., прям., перен. плева́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плява́цца, плююся, плюешся, плюецца; плюёмся, плюяцеся; незак.

1. Выкідваць, выдаляць з рота сліну, макроту і пад. Усё радзей і радзей выходзіў за вёску ў сасняк Захар’я, усё часцей і часцей кашляў і пляваўся крывёю. Пянкрат. // Пырскаць слінай у час размовы.

2. Пляваць адзін на аднаго.

3. перан. Выказваць нездавальненне чым‑н., абурэнне. Як ні пляваўся, ні лаяўся [дзед], а давялося на гэты раз схадзіць ужо ў сельсавет. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плева́ться разг. плява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)