пляба́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пляба́нія пляба́ніі
Р. пляба́ніі пляба́ній
Д. пляба́ніі пляба́ніям
В. пляба́нію пляба́ніі
Т. пляба́ніяй
пляба́ніяю
пляба́ніямі
М. пляба́ніі пляба́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляба́нія ж.

1. католи́ческий монасты́рь;

2. дом ксендза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляба́нія, ‑і, ж.

1. Парафія, якой кіруе плябан. // Пасада плябана.

2. Дом, які належыць парафіі і ў якім жыве плябан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляба́н ’рымска-каталіцкі пробашч’, пляба́нія, пляба́ня ’парафія, пасада плябана’, ’дом, які належыць парафіі і ў якім жыве ксёндз’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. БП, Нас.; Сцяшк. МГ). Ст.-бел. плебань ’каталіцкі прыхадскі свяшчэннік’ (з 1489 г.), плебания, плебанея ’прыход ксяндза’ (1528 г.) са ст.-польск. pleban, plebanija ’тс’, якія з с.-лац. plēbānus, plēbānia < plēbs ’парафія, крыніца даходаў, сукупнасць парафіян, якія плацілі дзесяціну за імшу, хрост, шлюб і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)