плю́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плю́скі плю́ская плю́скае плю́скія
Р. плю́скага плю́скай
плю́скае
плю́скага плю́скіх
Д. плю́скаму плю́скай плю́скаму плю́скім
В. плю́скі (неадуш.)
плю́скага (адуш.)
плю́скую плю́скае плю́скія (неадуш.)
плю́скіх (адуш.)
Т. плю́скім плю́скай
плю́скаю
плю́скім плю́скімі
М. плю́скім плю́скай плю́скім плю́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плю́скаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плю́скаю плю́скаем
2-я ас. плю́скаеш плю́скаеце
3-я ас. плю́скае плю́скаюць
Прошлы час
м. плю́скаў плю́скалі
ж. плю́скала
н. плю́скала
Загадны лад
2-я ас. плю́скай плю́скайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час плю́скаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)