пло́мба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пло́мба пло́мбы
Р. пло́мбы пло́мб
пло́мбаў
Д. пло́мбе пло́мбам
В. пло́мбу пло́мбы
Т. пло́мбай
пло́мбаю
пло́мбамі
М. пло́мбе пло́мбах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пло́мба, -ы, мн. -ы, -мб і -мбаў, ж.

1. Бляшаная пласцінка або сплюснуты кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу, якімі апячатваюць розныя прадметы, тавары.

Таможная п.

2. Пластычнае рэчыва, якім закладваецца поласць сапсаванага зуба.

П. вывалілася.

|| прым. пло́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пло́мба в разн. знач. пло́мба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́мба ж., в разн. знач. пло́мба;

сарва́ць ~бу — сорва́ть пло́мбу;

металі́чная п. ў зу́бе — металли́ческая пло́мба в зу́бе

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́мба, ‑ы, ж.

1. Кавалак свінцу або якога‑н. пластычнага матэрыялу з адціснутым кляймом ці пячаццю, які прывешваецца да розных прадметаў, прыбораў, дзвярэй памяшканняў, вагонаў і пад. як забаронны знак. — Не будзем доўга гадаць, а самі паглядзім, што там такое, — сказаў начальнік вакзала і сарваў з дзвярэй вагона пломбу. Сяргейчык.

2. Кавалачак цвёрдага рэчыва, якім закладваецца дупло сапсаванага зуба. Цэментная пломба.

[Ад лац. plumbum — свінец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пло́мба ’цвёрдае рэчыва, якім закладваецца дупло зуба’, ’металічны забаронны знак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Праз рус. мову з ням. Plombe, якое з plombieren ’пламбаваць’ < франц. plomber ’ушчыльняць, заліваючы растопленым волавам’ < plomb ’волава’ < лац. plumbum ’тс’ (Фасмер, 3, 284; Банькоўскі, 2, 610). Палес. драг. плёмба, блёмба — праз польск. plombaпломба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амальга́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да амальгамы. // Зроблены з амальгамы. Амальгамная пломба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тамга́ ’кляймо, метка, пячаць, пячатка’, ’гандлёвая пошліна’ (ТСБМ), ст.-бел. тамга, томга ’гандлёвае мыта’ (Ст.-бел. лексікон). З рускай мовы, параўн. стараж.-рус. тамга/*тамъга ’кляймо; пячатка; від падатку, уведзенага на заваяванай тэрыторыі Старажытнай Русі татара-манголамі’, пазней, у Маскоўскім княстве, — ’гандлёвая пошліна’. Ст.-цюрк. tamɣa ’пячатка, адбітак’, сучасныя манг. тамга́ ’пячатка; штэмпель; штамп’, ’кляймо, таўро’, ’туз (у картах)’, каз.-тат. тамга́ ’метка; таўро, кляймо; пячатка’, тур. damga ’кляймо, штэмпель; пломба; проба (на каштоўных вырабах)’ і інш. (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 18; Анікін, 531).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)