пло́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пло́йка пло́йкі
Р. пло́йкі пло́ек
Д. пло́йцы пло́йкам
В. пло́йку пло́йкі
Т. пло́йкай
пло́йкаю
пло́йкамі
М. пло́йцы пло́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пло́йка ж., в разн. знач. пло́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́йка ж., уст. пло́йка, -кі ж., мн. нет, пло́енне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́йка, ‑і, ДМ плойцы; Р мн. плоек; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плоіць.

2. Шчыпцы, якімі што‑н. плояць. Перагрэтая плойка паліла валасы. Васілевіч.

3. Прычоска, зробленая такімі шчыпцамі. У некаторых былі прычоскі «конскі хвост», плойкі пад кацялок. Грамовіч. // Роўныя складкі, зробленыя такімі шчыпцамі (на тканіне, адзежы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́енне ср., уст. пло́йка ж., плое́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пло́іць ’завіваць валасы’ (брасл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), плойка ’шчыпцы, якімі накручваюць валасы’, ’прычоска, аздобленая такімі шчыпцамі’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ). З рус. плои́ть ’завіваць валасы, укладваць бялізну падчас прасавання’, плой ’складкі, хвальбоны’, якія з франц. ployer ’згінаць, складваць’ < лац. plicāre ’тс’, магчыма, праз нідэр. plooien ’укладваць складкамі’ (Фасмер, 3, 284).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)