пле́мя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. пле́мя плямёны
Р. пле́мя
пле́мені
плямёнаў
плямён
Д. пле́мю
пле́мені
плямёнам
В. пле́мя плямёны
Т. пле́мем
пле́менем
плямёнамі
М. пле́мі
пле́мені
плямёнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пле́мя, -мя і -мені, Д -мю і -мені, В -мя, Т -мем і -менем, М (аб) -мі і -мені, мн. плямёны, -мён і -мёнаў, н.

1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных родавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

Першабытныя плямёны.

2. перан. Народ, народнасць (уст.).

3. перан., адз. Людзі, пакаленне людзей (высок.).

П. змагароў.

На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

П. быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пле́мя пле́мя, -мя и -мені ср., мн. плямёны, -мён и -мёнаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пле́мя (род. пле́мя и пле́мені, дат. пле́мю и пле́мені, вин. пле́мя, тв. пле́мем и пле́менем, предл. (аб) пле́мі и (аб) пле́мені) ср., в разн. знач. пле́мя;

арлі́нае п. — орли́ное пле́мя;

на п.с.-х. на пле́мя;

без ро́ду і ~мені — без ро́ду и пле́мени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пле́мя, племя і племені, Д племю і племені, В племя, Т племем і племенем, М (аб) племі і племені; мн. плямёны, плямён і плямёнаў; н.

1. Аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве, звязаных агульнасцю мовы і тэрыторыі.

2. Група народнасцей, звязаная агульным паходжаннем і блізкасцю мовы. Перад тым, як распачаць дэбаты па дакладу лорда, трэба было выслухаць гэтага чалавека, прадстаўніка афрыканскага племені з Танганьікі. Лынькоў.

3. Уст. Пакаленне, патомства, род. — Маё шанаванне маладому племені, — усміхаецца Палянскі. «Звязда».

4. толькі адз. Разм. Група людзей, аб’яднаных агульнымі прыкметамі, прыналежнасцю да пэўнага сацыяльнага асяроддзя. Я не магу адплыць у шлях далёкі, Пакуль душой не прынаду ізноў Да тых крыніц, да тых святых вытокаў, Што успаілі племя змагароў. Панчанка. Я твайго неспакойнага племені, Партыя. Бураўкін. // Аб жывёле, птушках, аб’яднаных якой‑н. агульнай прыкметай. Племя вераб’інае! Ты знаеш І зімой таксама хараство. Броўка.

•••

Арлінае племя — пра гордых і смелых людзей.

На племя — для атрымання патомства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пле́мя, пле́ме, пле́мʼе, плеймё, сюды ж пле́менства, племеўство, плямя́, племе́ньне, племянё ’аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве’, ’сваякі, радня; дзеці, родзічы; пакаленне; патомства; парода’ (ТСБМ; Яруш.; Нас.; Нік. Очерки; Мат. Гом.; ТС; Карскі 2-3, 183; Кольб.; Сцяшк. Сл.; Жд. 2), на пле́мя ’для атрымання патомства’ (Нар. Гом.), пле́мень ’род’ (ТС), пле́меннік, пле́меністы ’здольны да размнажэння’, пле́менніца ’пладавітая жанчына’ (Нас.). Укр. пле́мʼя, рус. пле́мя, племя́, смал. племьёплемя’; пле́мень ’сям’я, род, радня’, племе́нь ’плямёны’, пле́ме́нье ’сям’я, род, радня’; польск. plemię, чэш. plemeno, ст.-чэш. plémě, славацк. plemeno, арх. plemä; славен. pléme, серб.-харв. пле̏ме, макед., балг. пле́ме. Прасл. зыходнае *pled‑men > *plemę ’род, пакаленне, нашчадкі’ (без і.-е. адпаведнікаў), роднаснае аснове *plod‑ ’нашчадкі’ (параўн. рус. плод, плода ’нашчадкі’ — так яшчэ Шымкевіч), — да і.-е. *(s)pel‑ ’калоць, расшчапляць’ (Фасмер, 3, 278; Бязлай, 3, 53; Скок, 2, 681; Махэк₂, 454; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 225–226). Банькоўскі (2, 605), прыводзячы ў якасці адпаведніка ст.-грэч. πλῆθος ’мноства (людзей, прадметаў), лік’, лац. plebs < plēbēs ’народ, натоўп’, магчыма, і літ. pledė́kšnė — пра струк гароху, выводзіць праформу *pledh‑men. Сюды ж пляме́ннік, пле́мениік плімянні́к ’непакладаны кабан’ (віц., ДАБМ, камент., 884), г. зн. пакінуты “на племя” ’на расплод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

э́тнас, -у, м. (спец.).

Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

племянны́, -а́я, -о́е.

1. гл. племя.

Племянныя мовы.

2. Пародзісты, чыстакроўны.

Племянная жывёла.

П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

северя́не мн., ист. (древнее племя славян) севяра́не, -ра́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

этні́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да якога-н. народа.

Э. склад насельніцтва.

Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)