◎ Платкі́ ’ручнік на іконах’ (Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), платок ’ручнік’ (светлаг., Мат. Гом.), плашкі ’галаўны ўбор’ (ст.-дар., гом., ЛА, 4). Да платі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пля́ўсі ’платкі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), паходзіць з літ. plauše ’вотруб’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)