пластава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Рэзаць, накладваць пластамі.

П. дзёран.

П. сена.

|| наз. пластава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пластава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пласту́ю пласту́ем
2-я ас. пласту́еш пласту́еце
3-я ас. пласту́е пласту́юць
Прошлы час
м. пластава́ў пластава́лі
ж. пластава́ла
н. пластава́ла
Загадны лад
2-я ас. пласту́й пласту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пласту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пластава́ць несов.

1. (накладывать пластами) пластова́ть;

2. (резать пластами) пласта́ть;

3. (рыбу, мясо) пласта́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Накладваць пластамі адзін на другі. Усходні вецер круціць сухі снег, гоніць яго з поля па роўнай белай пасцелі і пластуе гурбы каля платоў вёскі. Сергіевіч.

2. Разнімаць, дзяліць на пласты. Пластаваць мяса. □ Расказвай жа, як жывеш. Выкладзі праўду крутую... Ці не ступіўся лямеш. Што цаліну пластуе? Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пластава́ць ’паўзці па-пластунску’ (ТСБМ; ворап., маст., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., Стан.). Першапачаткова азначала ’ляжаць пластом (пра чарнаморскіх казакоў)’, параўн. укр. пла́стати ’паўзці’, ’ісці грузнуўшы, вязнуць’, ’падкрадвацца’, бел., рус. пласту́н ’разведчык, які рухаецца пластом’: пластуны ляжаць пластом у чаратах і плаўнях, падпільноўваючы ворага і патаемна падпаўзаючы да яго (Даль, 3, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пластава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да пластаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пластава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пластаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пластава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пластаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пластава́цца несов., страд. пластова́ться; пласта́ться; см. пластава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляйстрава́ць

пластаваць што-небудзь (раскладаць пластамі)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пляйстру́ю пляйстру́ем
2-я ас. пляйстру́еш пляйстру́еце
3-я ас. пляйстру́е пляйстру́юць
Прошлы час
м. пляйстрава́ў пляйстрава́лі
ж. пляйстрава́ла
н. пляйстрава́ла
Загадны лад
2-я ас. пляйстру́й пляйстру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пляйстру́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)