плане́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -не́т, ж.

Нябеснае цела, якое рухаецца вакол Сонца і свеціцца адбітым яго святлом.

|| прым. плане́тны, -ая, -ае і планета́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плане́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. плане́та плане́ты
Р. плане́ты плане́т
Д. плане́це плане́там
В. плане́ту плане́ты
Т. плане́тай
плане́таю
плане́тамі
М. плане́це плане́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плане́та ж., астр., перен. плане́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плане́та

1. астр. плане́та, -ты ж.;

2. перен., уст. плане́та, -ты ж., плані́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.

1. Нябеснае цела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом. Людзі шушукаліся, глядзелі на машыніста з такой зацікаўленасцю, нібы ён сапраўды істота іншай планеты. Бядуля. // Кніжн. Зямля, зямны шар. І «Аўрора», агнём скалонуўшы планету, аддавала салют маладосці сусвету. А. Вольскі.

2. перан. Разм. уст. Тое, што і планіда (у 1 знач.). [Сцяпан:] — Можа, у мяне планета такая. Асіпенка.

[Лац. planeta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плане́та ’нябеснае цела’ (ТСБМ), плянэ́та ’тс’ (Яруш.), планэ́та ’тс’ (Шат.), ’поўня’ (ігн., Сл. ПЗБ), плане́та ’лёс’ (ТСБМ; Юрч. СНЛ), ст.-бел. планета, плянетапланета’, лёс’ (1518 г.) запазычана са ст.-польск. planeta (м. р.), płaneta ’тс’, якія з лац. planēta, ст.-грэч. πλανήτης ’які блукае’ < πλανάεσθαι ’блукаць’, πλανάειν ’збівацца з дарогі’ (Фасмер, Этюды, 151; Праабражэнскі, 2, 67; Банькоўскі, 2, 597). Сюды ж плане́тнік ’кніга прадказанняў’ (Юрч. СНЛ), параўн. ст.-чэш. planetník ’прадказальнік лёсу паводле планет’ (Махэк₃, 454), польск. planetnik ’астролаг, які ўмее прадказваць лёс па зорках’, ст.-рус. планитникъ ’астролаг’ (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няпту́н

планета

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Няпту́н
Р. Няпту́на
Д. Няпту́ну
В. Няпту́н
Т. Няпту́нам
М. Няпту́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плане́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. плане́т плане́ты
Р. плане́та плане́таў
Д. плане́ту плане́там
В. плане́т плане́ты
Т. плане́там плане́тамі
М. плане́це плане́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

астэро́ід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Малая планета, якая абарачаецца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

|| прым. астэро́ідны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́брыдзь, ‑і, зб., ж.

Абл. пагард. Зброд. Вой ідзе! Не ўгаворамі Ачышчаецца ад набрыдзі планета. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)