◎ Пламе́та 1 ’вельмі многа’ (Жд. 2). Відаць, з планета (гл.) ’нябеснае цела’, як у польск. planeta (а ў X–VII стст. і planeta) — ’сонца і месяц’, з далейшым абагульненнем, — ’зорка, зоркі’, шматлікасць якіх на небе і вызначыла значэнне лексемы. Параўн. таксама рус. планида ’вялікая шматдзетная сям’я’.
◎ Пламе́та 2 ’лёс, прадвызначэнне’ (ТС). Да планета (гл.). Значэнне ’лёс’ развілося з меркавання, што планеты ўгшываюць на жыццё і дзеянні людзей.
◎ Пламе́та 3 ’хмара, хмарнасць’ (?): нейка така пламета набягае, што по усім дзерэўням дождж (ТС), укр. зах.-валын. планета ’вялікая навальнічная хмара’. Да планета (гл.). Параўн. польск. plametnik ’чорная хмара, якая пасоўваецца па небе’, дыял. planeta ’пералётная хмара’, planetnica ’белая хмара, якая праплывае па небе’. Паводле Гарачавай (Этимология–1994–1996, 28), не выключана развіццё значэнняў ’лёс’ — ’воблака’, паколькі ў старажытнасці маглі гадаць па форме воблакаў, прадказваць лёс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр. бойк. планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес. пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск. planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnica ’неўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр. пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр. пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)