плаку́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плаку́чы плаку́чая плаку́чае плаку́чыя
Р. плаку́чага плаку́чай
плаку́чае
плаку́чага плаку́чых
Д. плаку́чаму плаку́чай плаку́чаму плаку́чым
В. плаку́чы (неадуш.)
плаку́чага (адуш.)
плаку́чую плаку́чае плаку́чыя (неадуш.)
плаку́чых (адуш.)
Т. плаку́чым плаку́чай
плаку́чаю
плаку́чым плаку́чымі
М. плаку́чым плаку́чай плаку́чым плаку́чых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плаку́чы

прыметнік, адносны

плаку́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія, звешаныя ўніз галіны (пра некаторыя дрэвы і кусты). Паводкай мост стары падмыты, Бяроз плакучых сумны рад. Купала. Чучаны былі аддзелены ад Сёмкава Гарадка поплавам, праз які перакінута грэбля, абсаджаная плакучымі вербамі. Новікаў. // Які звісае ўніз, апушчаны ўніз (пра галіны такіх дрэў). Мне раптам уяўляецца, што ўсе гэтыя бярозы сталі ў паўабхвата таўшчынёю, голле на іх густое, плакучае... Кулакоўскі.

2. Уст. Тое, што і плаксівы. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)