Пе́чышчы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пе́чышчы
Р. Пе́чышч
Пе́чышчаў
Д. Пе́чышчам
В. Пе́чышчы
Т. Пе́чышчамі
М. Пе́чышчах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́чышча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пе́чышча пе́чышчы
Р. пе́чышча пе́чышч
пе́чышчаў
Д. пе́чышчу пе́чышчам
В. пе́чышча пе́чышчы
Т. пе́чышчам пе́чышчамі
М. пе́чышчы пе́чышчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўраста́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Урасці — пра ўсё, многае.

Паўрасталі зеллем печышчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́чышча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Пе́чышча
Р. Пе́чышча
Д. Пе́чышчу
В. Пе́чышча
Т. Пе́чышчам
М. Пе́чышчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўраста́ць, ‑ае; зак.

Урасці — пра ўсё, многае. Відаць, нялёгка вырываць, Што ўглыб карэннем паўрастала. Гілевіч. А чый дзе пляц, чыя хата? Цяжка было пазнаць старому. Бо паміж хат паўрасталі зеллем печышчы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́чышча, ‑а, н.

Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы. Васілевіч. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)