пе́чань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. пе́чань пе́чані
Р. пе́чані пе́чаней
Д. пе́чані пе́чаням
В. пе́чань пе́чані
Т. пе́чанню пе́чанямі
М. пе́чані пе́чанях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гепаты́т, -у, Мы́це, м.

Хвароба печані запаленчага характару.

|| прым. гепаты́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́вер, -у, м.

Прадукт з печані, лёгкага, сэрца, селязёнкі забойнай жывёлы.

|| прым. лі́верны, -ая, -ае.

Ліверная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыро́з, -у, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

Ц. печані.

Ц. лёгкіх.

|| прым. цыро́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гепаты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару.

[Ад грэч. hēpar — печань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́начны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пячоначніку, пячоначніка. Пячоначныя мхі.

пячо́начны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да печані, пячонкі. Пячоначныя пратокі. Пячоначныя глісты. // Прыгатаваны з печані, пячонкі (у 1 знач.). Пячоначны паштэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глікаге́н, ‑у, м.

Жывёльны крухмал, які ўтвараецца з цукру крыві ў печані і мышцах.

[Ад грэч. glykos — салодкі і genos — узнікненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́ха, -і, ДМу́се, ж.

1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў і інш.

2. Тое, што і гепатыт (разм.).

|| прым. жаўту́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варо́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: варотная вена — буйны вянозны сасуд, які нясе кроў у вароты печані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Печане́ўя ’жоўцевы пузыр’ (Варл.). Відаць, вытворнае ад печані ’вантробы разам з ныркамі’ (Нік. Очерки), печані ’пячонка’ (ашм., Стан.). Да печань (гл.). Суф. -еўе выражае сукупнасць прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)