пе́трыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пе́тру пе́трым
2-я ас. пе́трыш пе́трыце
3-я ас. пе́трыць пе́траць
Прошлы час
м. пе́трыў пе́трылі
ж. пе́трыла
н. пе́трыла
Дзеепрыслоўе
цяп. час пе́трачы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Разумець, разбірацца, кеміць. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў, дый каб петрыў хоць што-кольвечы ў хваробах, хіба займаўся б глупствам. Сачанка. [Дземідзенка:] — Можа твая маладая галава лепш за нашыя петрыць. Асіпенка. Ён, Барашкін, не петрыў зусім нічога ў сталеплавільнай справе, калі прыйшоў у цэх. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́трыць1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус. пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск. piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен. vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв. pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск. na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл. *pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.

Пе́трыць2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́транне (петріныія) ’разуменне’ (Юрч. СНЛ). Да петрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ндрыць ’цяміць, кеміць, разумець’. Да пе́трыць (гл.). Пасля з’яўлення другаснай экспрэсіўнай назалізацыі ‑т‑ азванчэла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)