першадрука́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, які паклаў пачатак кнігадрукаванню.

Беларускі п.

Францыск Скарына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першадрука́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. першадрука́р першадрукары́
Р. першадрукара́ першадрукаро́ў
Д. першадрукару́ першадрукара́м
В. першадрукара́ першадрукаро́ў
Т. першадрукаро́м першадрукара́мі
М. першадрукару́ першадрукара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

першадрука́р, -ра́ м. первопеча́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

першадрука́р, ‑а, м.

Той, хто паклаў пачатак кнігадрукаванню. Беларускі першадрукар Францішак Скарына — выдатны вучоны, вялікі асветнік-гуманіст і палымяны патрыёт роднай зямлі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

первопеча́тник першадрука́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перша...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які адносіцца да чаго-н. першага па ліку, напр.: першакласнік, першамайскі;

2) самы ранні, які дзейнічае раней за іншых, напр.: першадрукар, першапраходца;

3) самы лепшы ў якіх-н. адносінах, напр.: першакласны, першагатунковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, прасякнуты ідэямі гуманізму (у 1 знач.). Пісьменнік-гу маніст.

2. Прадстаўнік гуманізму (у 2 знач.). Беларускі асветнік, першадрукар і гуманіст Францыск (Георгій) Скарына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склада́нне, -я, н.

1. гл. складаць.

2. У матэматыцы: дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

3. У мовазнаўстве: слова, што ўтворана з дзвюх або некалькіх асноў і прадстаўляе лексічную адзінку, якая мае граматычныя і семантычныя адзнакі паасобнага слова; складанае слова (напр.: збожжаўборачны, першадрукар).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)