перфара́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перфара́тар перфара́тары
Р. перфара́тара перфара́тараў
Д. перфара́тару перфара́тарам
В. перфара́тар перфара́тары
Т. перфара́тарам перфара́тарамі
М. перфара́тары перфара́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перфара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Апарат для запісу інфармацыі на перфастужках і перфакартах.

Электрамагнітны п.

2. Машына для бурэння горных парод.

|| прым. перфара́тарны, -ая, -ае і перфарацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перфара́тар м., спец. перфора́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перфара́тар, ‑а, м.

1. Машына для бурэння шпуроў і свідравін у горных пародах; бурыльны малаток.

2. Апарат, якім прабіваюць скразныя адтуліны (на кінастужцы, паперы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфора́тор техн. перфара́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)